top of page
Солдаты и дрон на фоне красного солнца.png

УКРАІНА ДАЛА НАМ КРЫЛЫ!

БЕЛАРУСКАЯ СПЕЦРОТА БПЛА «ВОЛЯ»

У СКЛАДЗЕ ВМС УКРАІНЫ

​​​Шукаем людзей з самых розных сфер і з розным жыццёвым досведам, каб выконваць важныя задачы для Бацькаўшчыны.

Пра спецроту "ВОЛЯ"

Мы - беларусы, якія абралі шлях барацьбы за свабоду.
У складзе Узброеных Сіл Украіны мы сфарміравалі першую беларускую роту беспілотных лятальных апаратаў.
Тут, плячо да пляча з украінскімі братамі, мы штодня наносім удары па ворагу, які прынёс вайну на нашу агульную зямлю.
Мы не проста ваюем, мы вяртаем сабе годнасць і паказваем усяму свету: Беларусь - з Украінай і праўдай.
Украіна дала нам крылы. А мы дапамагаем ёй абараняць неба і зямлю ад расійскага тэрору.
Сёння найлепшыя ўмовы, калі беларусы фармуюць свае сапраўдныя нацыянальныя падраздзяленні, дзе афіцэрскія і сяржанскія  пасады займаюць дасведчаныя і справядлівыя камандзіры.
Дзе ўзаемная павага і дысціпліна  гэта падмурак.
Дзе амбіцыйнасць, жаданне росту і развіцця шануюцца і вітаюцца. Дзе фармуецца вайсковая эліта нацыі і закладваецца падмурак будучай нацыянальнай арміі і дзяржавы Беларусь.
 Мы падтрымліваем адзін аднаго і даем практычна неабмежаваныя магчымасці кар’ернага росту.
Мы - сям’я. Наша задача - захаваць жыццё і здароўе кожнага вайскоўца.
 
Час вызваляць Беларусь! 
Гонар і Годнасць.

bottom of page